Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Святы Айцец пра адносіны паміж людзьмі і хрысціянскую любоў |
| Святы Айцец |
| 17.06.2013 12:55 |
|
Пра міжчалавечыя адносіны Пантыфік казаў і падчас святой Імшы 13 чэрвеня. Папа заахвоціў вернікаў прасіць Бога аб ласцы ўважлівасці ў моманты, калі гаворым пра іншых. Святы Айцец адзначаў, што, калі маем у сэрцы негатыўныя адносіны да бліжняга, «значыць, нешта не так», трэба «змяняцца». «Няма патрэбы ісці да псіхолага, каб даведацца, што, калі чалавек абражае бліжняга, ён сам не можа расці і патрабуе, каб іншы быў прыніжаны, з мэтай адчуваць сябе кімсьці», — сказаў Папа. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


У новым запісе ў «Твітэры» 17 чэрвеня папа Францішак звяртае ўвагу на адносіны паміж людзьмі і на тое, што такое хрысціянская любоў. «Ты злуешся на кагосьці? Маліся за гэтага чалавека. Менавіта гэта хрысціянская любоў», — так гучаць словы Святога Айца.
для друку
Ватыканскае радыё