Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа заклікаў дапамагчы народу Сірыі і хрысціянам Святой Зямлі
Святы Айцец
20.06.2013 15:02

Папа Францішак заклікаў дапамагчы сірыйскаму народу і выразіў заклапочанасць насіллем і небяспекай, якія спадарожнічаюць жыццю хрысціян у Святой Зямлі. 20 чэрвеня Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў 86-й сесіі Пленарнай асамблеі ініцыятыў дапамогі Усходнім Касцёлам (ROACO), якая праходзіла ў Рыме.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, Святы Айцец, звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, папрасіў іх «рабіць усё магчымае», каб забяспечыць вялікія патрэбы народаў, якія пацярпелі ў выніку канфліктаў, асабліва сірыйскага, і нагадаў, што колькасць бежанцаў з гэтай краіны пастаянна павялічваецца.

Папа таксама закрануў праблемы хрысціян у Святой Зямлі. «Ад нас, вернікаў, патрабуецца пастаянная і даверлівая малітва, каб Пан падараваў доўгачаканы мір, адзінства ў разнастайнасці і трывалую салідарнасць. Хачу яшчэ раз, з глыбіні майго сэрца, звярнуцца да адказных за народы і міжнародныя арганізацыі, каб паклалі канец кожнаму болю, насіллю і рэлігійнай, культурнай і сацыяльнай дыскрымінацыі”, - сказаў Папа.

Францішак заклікаў “не губляць надзеі” перад абліччам цяжкасцяў і пажадаў, каб як мага хутчэй наступіў канец супрацьстаянню. “Няхай канфлікты, якія сеюць смерць, пакінуць месца сустрэчы і прымірэнню, якія нясуць жыццё”, - пажадаў Святы Айцец.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.