Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа: хрысціяне гатовы абвяшчаць Евангелле, бо не могуць схаваць радасць
Святы Айцец
20.06.2013 17:26

«Хрысціяне гатовы абвяшчаць Евангелле, бо яны не могуць схаваць радасць ад пазнання Хрыста», — з такімі словамі звярнуўся Святы Айцец Францішак 19 чэрвеня да сваіх чытачоў у «Твітэры».

Пра абвяшчэнне Хрыста Папа казаў таксама 17 чэрвеня на сустрэчы з прадстаўнікамі Рымскай дыяцэзіі. Па словах Пантыфіка, толькі хрысціяне могуць падарыць сучаснаму свету надзею і зрабіць гэта праз сведчанне свайго жыцця, свабоду і радасць. Папа назваў хрост «сапраўднай рэвалюцыяй» і адзначыў, што ў гісторыі было шмат рэвалюцыянераў, але ніхто не змог зрабіць рэвалюцыі падобнай да той, якую прынёс Езус. Хрысціяне, як дадаў Святы Айцец, таксама павінны быць «рэвалюцыянерамі», несучы ў свет ласку Хрыста.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.