Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з дзецьмі, якія прынялі ўдзел у ініцыятыве «Дзіцячы цягнік»
Святы Айцец
24.06.2013 11:18

23 чэрвеня папа Францішак прывітаў дзяцей, якія прыбылі да яго з Міланa, Балонні і Фларэнцыі. «Дзіцячы цягнік» выправіла ў падарожжа Папская рада па культуры, жадаючы такім чынам дапамагчы дзецям з псіха-сацыяльнымі праблемамі знайсці шлях да сябе, іншых і акружаючага свету праз дыялог з прыгажосцю. Каля 300 дзяцей і каля 160 іх апекуноў на працягу падарожжа ўдзельнічалі ў развіваючых майстар-класах, сустрэчах і забавах.

Кульмінацыяй акцыі, якая прайшла ў рамках ініцыятывы «Падворак дзяцей», стала сустрэча з Пантыфікам.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, мерапрыемства рыхтавалася праз доўгую серыю сустрэч, якія праходзілі ў катэдрах Мілана, Балонні і Фларэнцыі. Большасць дзяцей, хоць яны і жывуць у гэтых гарадах, ніколі не былі ў храмах.

Па словах старшыні Папскай рады па культуры кардынала Джанфранко Равазі, Святы Айцец неадкладна прыняў прапанову сустрэчы з дзецьмі, а раней, будучы пастырам вялікай архідыяцэзіі, заўсёды меў добры кантакт з імі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.