| Святы Айцец сустрэнецца з імігрантамі на італьянскім востраве |
| Святы Айцец |
| 02.07.2013 11:04 |
|
Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Апостальскай Сталіцы, якое цытуе Ватыканскае радыё, Пантыфік глыбока занепакоены нядаўняй трагедыяй мігрантаў з Афрыкі, якія, шукаючы лепшай будучыні, загінулі ў выніку аварыі на Міжземным моры, не даплыўшы да Лампедузы. Святы Айцец жадае памаліцца за тых, хто страціў жыццё ў моры, наведаць тых, хто выжыў, і прысутных на востраве бежанцаў, а таксама падтрымаць мясцовых жыхароў і заклікаць іх да яшчэ большага клопату пра тых братоў, якія апынуліся ў вялікай патрэбе. (AG) |


8 ліпеня папа Францішак наведае італьянскі востраў Лампедузу. На востраве прабывае шмат імігрантаў, якія шукаюць прытулку ў Італіі і Еўропе. Святы Айцец узначаліць Імшу на мясцовым стадыёне і сустрэнецца з імігрантамі і жыхарамі вострава.
для друку
Ватыканскае радыё