Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец пракаментаваў выданне сваёй першай энцыклікі
Святы Айцец
07.07.2013 18:47

Папа Францішак пракаментаваў выданне сваёй першай энцыклікі. 7 ліпеня пасля малітвы «Анёл Панскі» Святы Айцец нагадаў, што працу над дакументам з нагоды Года веры пачаў Бэнэдыкт XVI у якасці далейшых разважанняў пра любоў і надзею (сённяшні Пантыфік на пенсіі выдаў тры энцыклікі: «Deus Caritas Est» («Бог ёсць любоў»), «Spe Salvi» («Збаўленыя надзеяй») і «Caritas in Veritate» («Любоў у ісціне»). «Я прыняў гэтую цудоўную працу і прывёў да завяршэння», — сказаў папа Францішак.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, Пантыфік прапанаваў энцыкліку «Lumen Fidei» («Святло веры») усяму Божаму народу, паколькі кожны хрысціянін сёння павінен ісці да асноў сваёй веры, паглыбляць яе і супастаўляць з сучаснымі праблемамі. Па словах Святога Айца, энцыкліка, «у некаторых частках, можа быць карыснай для тых, хто шукае Бога і сэнсу жыцця».

Энцыкліка ўбачыла свет 5 ліпеня 2013 г. Дакумент, адрасаваны біскупам, святарам, дыяканам, законнікам і ўсім свецкім вернікам, уключае ў сябе чатыры раздзелы і ўступ. Папа ў ёй адзначае, што вера, пастаўленая ў сучасным свеце пад пытанне, патрэбна чалавеку як святло, якое дазваляе адрозніваць дабро ад зла. Мэта энцыклікі — умацаваць адрасатаў у веры, што асабліва актуальна ў Год веры, абвешчаны ў 50-годдзе адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.