Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа адкрые аддзел для лячэння наркаманіі ў бальніцы Рыа-дэ-Жанэйра
Святы Айцец
09.07.2013 14:12

Падчас візіту ў Бразілію на Сусветны дзень моладзі папа Францішак 24 ліпеня адкрые ў бальніцы імя св. Францішка Асізскага ў Рыа-дэ-Жанэйра новы аддзел для лячэння наркаманіі. Як паведамляе «KNA», кіраўніцтва шпіталя спадзяецца, што адкрыццё цэнтра дасць наркаманам, асабліва нарказалежным дзецям і падлеткам, надзею і другі шанс.

Па інфармацыі Ватыканскага радыё, Папа адкрые новае чатырохпавярховае крыло, якое будзе прызначана для рэабілітацыі наркаманаў. Пантыфік наведае таксама шпітальную капліцу, дзе памоліцца разам з пацыентамі і персаналам. На наступны дзень аддзел пачне працаваць і прыме першых 48 нарказалежных.

Дырэктар бальніцы імя св. Францішка Асізскага паведаміў, што Святы Пасад ахвяраваў на будаўніцтва новага аддзела 850 тысяч еўра.

Святы Айцец атрымае ў падарунак статую св. Францішка, зробленую былым наркаманам, якому ўдалося дзякуючы дапамозе францішканаў вызваліцца ад залежнасці. Наведаць бальніцу, каб адкрыць новы аддзел, было асабістым жаданнем Папы.

Бальніца імя св. Францішка Асізскага — адзін з 60 праектаў, які вядуць францішкане ў штатах Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанэйра і Гаяс у Бразіліі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.