| Ахоўваць Пантыфіка ў Рыа будзе бразільскае войска |
| Святы Айцец |
| 12.07.2013 17:48 |
|
Планавалася, што за парадкам падчас урачыстасці Сусветнага дня моладзі павінны былі адказваць арганізатары. Аднак канчатковае рашэнне ў гэтым пытанні было прынята на карысць больш чым трох тысяч салдат. Менавіта яны будуць сачыць за бяспекай Пантыфіка і двух мільёнаў пілігрымаў. Пра гэта паведамляе wiara.pl. Вайсковыя ўлады накіруюць у Рыа спецыялізаваную 1, 5 тысячную брыгаду, якая будзе забяспечваць парадак у Гуарацібе, дзе 28 ліпеня Папа Рымскі ўзначаліць святую Імшу. Чакаецца, што ахоўваць тэрыторыю будуць таксама 1, 3 тысячы салдат спецыяльнай роты прызначэння, якія будуць ахоўваць усе выхады з Кампус Фідэі (каля 136 га). Толькі каля алтара, пры якім Пантыфік будзе цэлебраваць Імшу, сваю службу будуць несці 600 ваенных, якія будуць дапамагаць 80-і міліцыянтам і людзям з асабістай аховы Папы. (JLS) |


Войска Бразіліі возьме на сябе абавязацельствы па ахове папы Францішка ў Кампус Фідэі ў Рыа-дэ-Жанэйра. Чакаецца, што ў святой Імшы, якая будзе цэлебравацца 28 ліпеня ў Гуараціба самім Пантыфікам, прымуць удзел каля двух мільёнаў чалавек. Гэта стане завяршальнай часткай Сусветнага дня моладзі і папскага візіту ў Бразілію.
для друку
Ватыканскае радыё