Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Папа выказаў спачуванні пацярпелым у аварыі пілігрымам, якія ехалі на Сусветны дзень моладзі |
| Святы Айцец |
| 18.07.2013 15:25 |
|
Як інфармуе Ватыканскае радыё, у аварыю трапіў аўтобус з групай маладых пілігрымаў з Парыжа, якія рыхтаваліся прыняць удзел у Сусветным дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра. Юнаку, які загінуў, быў 21 год, шэсць пілігрымаў атрымалі раненні. У цяжкім стане знаходзіцца кіроўца аўтобуса і два чалавекі з грузавіка, што сутыкнуўся з ім. Усяго ў аўтобусе знаходзіліся 23 чалавекі. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Святы Айцец Францішак выказаў спачуванні ў сувязі з аварыяй, што здарылася 17 ліпеня ў Французскай Гвіяне, дзе пацярпелі пілігрымы, якія ехалі на Сусветны дзень моладзі. Папа выказаў свой глыбокі смутак і падтрымку сям’і аднаго загінуўшага юнака і запэўніў пацярпелых у малітве.
для друку
Ватыканскае радыё