| Святы Айцец стварыў камісію па справах гаспадарча-адміністрацыйных структур Святога Пасаду |
| Святы Айцец |
| 19.07.2013 18:26 |
|
Як інфармуе Ватыканскае радыё, камісія, сумесна з Радай кардыналаў па вывучэнні арганізацыйных і эканамічных праблем Апостальскай Сталіцы, будзе займацца зборам інфармацыі з мэтай падрыхтоўкі праекту рэформы ўстаноў Святога Пасаду для «спрашчэння і рацыяналізацыі існуючых органаў і больш дбайнага планавання эканамічнай дзейнасці ўсіх ватыканскіх устаноў». Гаворка ідзе пра недапушчэнне «няправільнага выкарыстання эканамічных рэсурсаў», павышэнне празрыстасці ў працэсе закупкі тавараў і паслуг, паляпшэнне адміністрацыі таварамі і нерухомасцямі, правільнае прымяненне прынцыпаў бухгалтарскага ўліку, а таксама належную рэалізацыю прынцыпаў сацыяльнага і медыцынскага забеспячэння. (AG) |


Святы Айцец Францішак стварыў Папскую рэферэнтную камісію па справах гаспадарча-адміністрацыйных структур Святога Пасаду. Аб гэтым паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.
для друку
Ватыканскае радыё