Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ў 70-годдзе бамбардзіроўкі Рыма: мір — гэта дар Божы
Святы Айцец
20.07.2013 14:05

Папа Францішак 19 ліпеня скіраваў ліст вікарнаму біскупу Рыма кардыналу Агасціно Валіні ў сувязі з 70-годдзем бамбардзіроўкі Рыма падчас Другой сусветнай вайны. Пантыфік падкрэсліў драматызм любой вайны, якая «сее смерць і разбурэнне», і прыгадаў постаць Пія ХІІ, якога назваў «айцом спачування і прадбачання».

«Духоўна спалучаны з Вамі і братамі-капуцынамі, якія сабраліся ў базыліцы св. Лаўрэнція за мурамі на малітоўны ўспамін гвалтоўных бамбардзіровак 1943 г.», — гаворыцца ў лісце, які цытуе Ватыканскае радыё. Папа нагадаў словы Пія ХІІ з яго звароту, прамоўленага ў 1939 г.: «Нічога не згублена праз мір, але праз вайну можа быць згублена ўсё».

Папа Францішак адзначыў, што ў 1943 г., сярод палаючых руін, Пій XII падтрымаў разгубленых і напалоханых людзей. Святы Айцец прыгадаў мужнасць гэтага Пантыфіка, які адразу ж без суправаджэння прыбыў на месца бамбардзіроўкі і «выявіў сябе як клапатлівы пастыр». Разам з ім Папа аддаў даніну павагі ўсім біскупам, святарам, законнікам і законніцам Рыма і ўсёй Італіі, якія ў цяжкія гады вайны «загойвалі духоўныя і цялесныя раны і неслі дапамогу тым, хто згубіў дах над галавой».

«Мір – гэта дар Божы, які павінен і сёння знаходзіць адкрытыя для яго прыняцця сэрцы», — падкрэсліў Святы Айцец.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.