Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Бразіліі Папа хоча заахвоціць моладзь быць сведкамі надзеі і будаўнікамі міру
Святы Айцец
23.07.2013 13:11

На Сусветным дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра папа Францішак хоча заахвоціць маладых людзей быць «сведкамі надзеі і будаўнікамі міру». Аб гэтым гаворыцца ў тэлеграме, якую Пантыфік накіраваў Прэзідэнту Італіі Джорджо Напалітана і якая была апублікавана 22 ліпеня, неўзабаве пасля адлёту Святога Айца.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, Пантыфік у тэлеграме пажадаў італьянцам «спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні». Прэзідэнт у сваім адказе назваў першую замежную паездку Папы важным сігналам, адзначыўшы, што менавіта ў гэты час культурных і эканамічных пераўтварэнняў многія маладыя людзі чакаюць падтрымкі і надзеі.

Падчас знаходжання ў Рыа-дэ-Жанэйра Святы Айцец будзе пражываць у гасцявым доме дыяцэзіяльнага адукацыйнага цэнтра «Centro de Estudos do Sumaré». Пантыфіку прапаноўваўся ў два разы большы нумар люкс з двума пакоямі, але Папа пажадаў жыць ва ўмовах, якія маюць кардыналы, што суправаджаюць Святога Айца ў гэтай паездцы.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.