Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Некаторыя змены ў праграме візіту Папы ў Бразілію: сустрэча з моладдзю ў архікатэдры Рыа
Святы Айцец
24.07.2013 12:34

Старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі паведаміў аб некаторых зменах праграмы візіту Святога Айца ў Бразілію. У прыватнасці, да праграмы прабывання Папы ў Рыа-дэ-Жанэйра была дададзена адна сустрэча: 25 ліпеня пасля вяртання з мікрараёну Варжынья, дзе знаходзяцца фавэлы (трушчобы), Пантыфік сустрэнецца ў архікатэдры з бразільскай моладдзю.

Таксама, як інфармуе Ватыканскае радыё, 24 ліпеня з-за дрэннага надвор’я Пантыфік накіруецца ў санктуарый Маці Божай у Апарэсідзе спачатку на самалёце, а затым на верталёце. Пасля вяртання ў Рыа Папа паедзе закрытым аўтамабілем у бальніцу імя св. Францішка.

На заключнай святой Імшы Сусветнага дня моладзі 28 ліпеня будуць прысутнічаць прэзідэнты Аргенціны, Балівіі і Сурынама, а таксама два віцэ-прэзідэнты Уругвая і Панамы.

Па словах кс. Ламбардзі, Папа назіраў адкрыццё Дня моладзі, якое адбылося на пляжы Копакабана, па тэлевізары і быў уражаны энтузіязмам маладых людзей, што сабраліся ў вялікай колькасці, нягледзячы на дрэннае надвор’е. Гамілію падчас прыватнай Імшы 24 ліпеня ў капліцы дыяцэзіяльнага адукацыйнага цэнтра Пантыфік прысвяціў менавіта адкрыццю сусветнага форума.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.