| У межах свайго знаходжання ў Бразіліі Папа сустрэнецца са зняволенымі |
| Святы Айцец |
| 26.07.2013 19:47 |
|
Як інфармуе Ватыканскае радыё, у сустрэчы прымуць удзел пяць зняволеных, а таксама суправаджаючыя іх асобы. Як сказаў старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі, Пантыфік прызнаўся, што кожныя два тыдні тэлефануе групе маладых людзей з адной з выпраўленчых устаноў Буэнас-Айрэса, захоўваючы з імі сяброўскія адносіны і пастаянны кантакт з часу, калі жыў у Аргенціне. (AG) |


Папа Францішак вырашыў уключыць у праграму свайго удзелу ў Сусветным дні моладзі сустрэчу са зняволенымі. Яна адбудзецца ў архідыяцэзіяльнай курыі Рыа-дэ-Жанэйра.
для друку
Ватыканскае радыё