Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік паспавядаў моладзь і сустрэўся з маладымі бразільскімі вязнямі
Святы Айцец
27.07.2013 17:29

26 ліпеня ў межах свайго візіту ў Бразілію Папа спавядаў моладзь у парку «Боа-Віста». На споведзь да Пантыфіка прыйшлі пяць маладых людзей.

Як адзначае руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, з пачатку свайго Пантыфікату Святы Айцец не раз шкадаваў аб немагчымасці спавядаць вернікаў так часта, як рабіў гэта падчас ранейшага служэння ў Аргенціне. Таму сакрамэнт пакаяння ў гэты дзень стаў радаснай падзеяй як для пяцярых удзельнікаў Сусветнага дня моладзі, так і для самога папы Францішка.

Пасля Папа сустрэўся ў арцыбіскупскай курыі Рыа-дэ-Жанэйра з некалькімі вязнямі. Пантыфік мае вялікі вопыт душпастырства вязняў і падтрымлівае сяброўскія адносіны з групай вязняў з Аргенціны. На сустрэчу са Святым Айцом прыйшлі шэсць юнакоў і дзве дзяўчыны з выхаваўчых калоній для непаўналетніх.

Моладзь падарыла Пантыфіку вялікі ружанец, на кожнай пацерцы якога напісана імя адной з ахвяраў Кандэларыі, дзе ў 1993 г. здарылася масавае забойства дзяцей вуліцы.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.