Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Пантыфік пасля вяртання з Дня моладзі: мы павінны працягваць жыць усім тым, што разам вызнавалі |
| Святы Айцец |
| 30.07.2013 12:02 |
|
28 ліпеня падчас цырымоніі развітання ў Рыа-дэ-Жанэйра Святы Айцец выказаў надзею, што многія маладыя людзі пасля гэтага форуму стануць сапраўднымі місіянерамі цывілізацыі любові, і заклікаў моладзь дэманстраваць жыццём, што варта імкнуцца да высокіх ідэалаў, садзейнічаць годнасці кожнага чалавека, зрабіць стаўку на Хрыста і Яго Евангелле. Папа запрасіў маладых вернікаў абвяшчаць Добрую Навіну ў вялікіх і малых гарадах і ва ўсіх месцах свету. (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Пасля вяртання з Дня моладзі папа Францішак звярнуўся да маладых вернікаў у «Твітэры». «Зараз, дарагія юнакі і дзяўчаты, мы павінны працягваць жыць кожны дзень усім тым, што мы разам вызнавалі падчас Сусветнага дня моладзі», — так гучаць словы Пантыфіка.
для друку
Ватыканскае радыё