Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся з работнікамі «прамысловай зоны» Ватыкана
Святы Айцец
10.08.2013 14:25

9 жніўня папа Францішак наведаў работнікаў ватыканскіх сталярнай і слясарнай майстэрняў, цепла- і гідравузла. Як паведаміў адзін супрацоўнікаў «прамысловай зоны» Апостальскай Сталіцы Алесандро Дэ Грэгары, ён і яго калегі былі вельмі здзіўлены візітам Пантыфіка.

Па словах Дэ Грэгары, хоць ён і іншыя рабочыя ўжо сустракаліся са Святым Айцом падчас Эўхарыстыі ў Доме св. Марты, новая сустрэча была вельмі кранальнай.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, Папа пытаўся ў работнікаў аб іх абавязках і ўмовах працы. Пантыфік наведаў сталярную майстэрню, дзе сустрэўся з яе работнікамі, якія глядзелі на Папу «з шырока расплюшчанымі вачыма». Затым Святы Айцец накіраваўся ў сталярны цэх і цеплавузел, дзе з цікавасцю выслухаў тлумачэнні, дадзеныя работнікамі ранішніх змен.

Папа Францішак паціснуў рукі ўсім рабочым, выказаўшы словы падзякі.

Візіт працягваўся крыху менш за дваццаць хвілін, за якія Пантыфік атрымаў з першых рук інфармацыю пра «прамысловую зону» Ватыкана.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.