Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Папа да місіянераў: жадаю, каб Святы Дух захаваў вас ад спакусы камфорту |
| Святы Айцец |
| 20.08.2013 13:48 |
19 жніўня папа Францішак прывітаў удзельнікаў аргентынскага Нацыянальнага місійнага кангрэса, які распачаўся ў горадзе Катамарка на паўночным захадзе краіны. Як паведамляе «Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё», у форуме прымаюць удзел каля 1000 місіянераў з усёй Аргентыны, біскупы і шматлікія госці з Бразіліі, Венесуэлы, Мексікі, Гватэмалы, Эквадора, Сальвадора, Іспаніі, Італіі і Румыніі. «Дзякую за працу, якую здзяйсняеце, і за апостальскі запал, які паказваеце», — напісаў у спецыяльным паведамленні Пантыфік. Ён заклікаў місіянераў выходзіць за рамкі ўласных асяродкаў і імкнуцца на «геаграфічныя і экзістэнцыяльныя перыферыі, каб абвяшчаць Езуса і знаёміць з Яго пасланнем». «Жадаю, каб Дух Святы падарыў вам сілу і адвагу, каб вы маглі дзейнічаць без страху і з мужнасцю, і каб захаваў вас ад спакусы камфорту», — напісаў Святы Айцец. Папа Францішак запэўніў удзельнікаў кангрэса, што будзе яднацца «з імі ў малітве і Эўхарыстыі». (LB), паводле be.radiovaticana.va |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


19 жніўня папа Францішак прывітаў удзельнікаў аргентынскага Нацыянальнага місійнага кангрэса, які распачаўся ў горадзе Катамарка на паўночным захадзе краіны.
для друку
Ватыканскае радыё