Папа Францішак скіраваў пасланне на 1025-годдзе хрышчэння Русі |
Святы Айцец
|
20.08.2013 17:00 |
Святам Перамянення Пана, якое 19 жніўня святкавалі паводле юліанскага календара, скончыліся грэка-каталіцкія ўрачыстасці ў Кіеве, звязаныя з 1025 гадавінай хрышчэння Русі.
Падчас галоўных урачыстасцяў быў асвечаны грэка-каталіцкі катэдральны сабор Змёртвыхпаўстання Пана. Спецыяльны пасланнік Папы кардынал Аўдрыс Бачкіс, віленскі арцыбіскуп на пенсіі, зачытаў пасланне Святога Айца, у якім Пантыфік, між іншым, заклікае да адновы экуменічнай дзейнасці.
На заканчэнне літургіі кіеўска-галіцыйскі арцыбіскуп Святаслаў ад імя украінскіх грэка-католікаў падзякаваў літоўскаму рыма-каталіцкаму Касцёлу, бо ў часы пераследу літоўскія католікі дапамагалі ўкраінскім братам усходняга абраду.
У новай грэка-каталіцкай катэдры адкрылі выставу, прысвечаную Яну Паўлу II, які быў вялікім сябрам грэка-каталіцкага Касцёла.
|