Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа сустрэнецца з бежанцамі ў Рыме |
Святы Айцец
|
25.08.2013 16:58 |
Папа Францішак наведае езуіцкі цэнтр дапамогі бежанцам і мігрантам у Рыме «Astalli». Візіт Пантыфіка адбудзецца 10 верасня.
У цэнтры «Astalli» тыя, хто быў вымушаны пакінуць родную краіну, маюць магчымасць атрымаць штодзённы пасілак, медыцынскую дапамогу і базавыя веды італьянскай мовы.
Візіт Папы адбудзецца ў прыватнай форме. Аб рашэнні асабіста прывітаць супрацоўнікаў цэнтра і бежанцаў, якія атрымліваюць у ім дапамогу, Святы Айцец паведаміў дырэктару гэтай установы кс. Джаванні Ла Мана яшчэ 6 красавіка. Цяпер, паведамляе Ватыканскае радыё, стала вядома дакладная дата візіту.
Гэта будзе другая сустрэча папы Францішка з бежанцамі і мігрантамі. 8 ліпеня Святы Айцец наведаў востраў Лампедуза, які знаходзіцца недалёка ад Сіцыліі. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.