Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся з членамі Фонда імя кардынала Марціні
Святы Айцец
30.08.2013 18:34

30 жніўня папа Францішак сустрэўся з членамі «Фонда імя кардынала Карло Марыі Марціні», першая гадавіна смерці якога будзе адзначацца 31 жніўня. Фонд, заснаваны па ініцыятыве італьянскай правінцыі езуітаў у супрацоўніцтве з Міланскай архідыяцэзіяй, нарадзіўся з мэтай лепшага вывучэння жыцця і прац памерлага кардынала.

Звяртаючыя да членаў фонда, Святы Айцец адзначыў, што памяць пра айцоў Касцёла з’яўляецца актам справядлівасці. «Кардынал Марціні быў айцом для ўсяго Касцёла. Нават і мы, аргенцінскія езуіты, якія жывём “на канцы свету”, рабілі практыкаванні з яго тэкстаў», — сказаў Папа. Таксама Пантыфік нагадаў аб ролі кардынала Марціні падчас прац ХХХІІ Генеральнай кангрэгацыі езуітаў, якая адбылася ў 1974 г., падчас якой былі абмеркаваны адносіны паміж верай і справялівасцю.

«Ён указаў шлях, якога мы павінны прытрымлівацца ў пашырэнні справядлівасці, на карысць унутранага адзінства самога Таварыства Езуса, у адносінах паміж езуітамі і Святым Пасадам: з пункту гледжання Евангелля», — адзначыў Папа. Святы Айцец назваў кардынала «прарокам і чалавекам міру і прадбачлівасці».

Паводле Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.