Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа пацвердзіў паўнамоцтвы шэрагу вышэйшых кіраўнікоў Дзяржсакратарыята і Прэфектуры Папскага дому
Святы Айцец
31.08.2013 13:54

31 жніўня папа Францішак пацвердзіў паўнамоцтвы шэрагу вышэйшых кіраўнікоў Дзяржсакратарыята і Прэфектуры Папскага дому. Аб гэтым Пантыфік паведаміў ім падчас аўдыенцыі ў Доме св. Марты.

Святы Айцец пацвердзіў паўнамоцтвы Субстытута па агульных справах Дзяржсакратарыята Апостальскай Сталіцы арцыбіскупа Анджэло Бэчу, Сакратара па адносінах з дзяржавамі арцыбіскупа Дамініка Мамбэрці, прэфекта Папскага дому арцыбіскупа Георга Генсвайна, Дарадчыка па агульных справах кс. прэлата Пітэра Уэлса і намесніка Сакратара па адносінах з дзяржавамі кс. прэлата Антуана Камілеры.

Паводле Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.