Святы Айцец заклікае да малітвы аб міры ў Сірыі і ва ўсім свеце |
Святы Айцец
|
04.09.2013 12:13 |
Маліцца аб міры ў Сірыі і ва ўсім свеце заклікаў папа Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 4 верасня. Святы Айцец нагадаў, што 7 верасня адбудзецца дзень посту і малітвы ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце.
«Я зноў заклікаю ўвесь Касцёл інтэнсіўна перажыць гэты дзень і выражаю маю ўдзячнасць іншых братам хрысціянам, братам іншых веравызнанняў, а таксама мужчынам і жанчынам добрай волі, якія жадаюць далучыцца, ва ўласных месцах і ўласным чынам, да гэтага моманту», - сказаў Папа.
Асаблівым чынам Пантыфік звярнуўся да жыхароў Рыма і пілігрымаў, прысутных у Вечным горадзе, каб сабраліся ў 19 гадзін гэтага дня на плошчы св. Пятра і прасілі Бога аб вялікім дары міру. «Уздымецца ва ўсім свеце моцны вокліч аб міры!» — дадаў папа Францішак. Паводле Ватыканскага радыё
(AG)
|