| Папа Францішак заклікаў працягваць малітвы аб міры ў свеце |
| Святы Айцец |
| 08.09.2013 17:33 |
|
«Я дзякую многім людзям, якія далучылі ахвяру свайго цярпення. Дзякую грамадзянскім уладам, а таксама членам іншых хрысціянскіх супольнасцяў і прадстаўнікам іншых рэлігій; мужчынам і жанчынам добрай волі, якія з гэтай нагоды ўзнялі малітвы, пост і разважанні», — сказаў Папа. Пантыфік заклікаў усіх працягваць малітвы і здзяйсняць учынкі за мір у свеце. «Заклікаю вас працягваць маліцца за тое, каб неадкладна спыніліся насілле і знішчэнні ў Сірыі і каб працягваліся працы на карысць дасягнення справядлівага вырашэння братазабойчага канфлікту», — адзначыў Святы Айцец і заахвоціў маліцца таксама «за іншыя краіны Блізкага Усходу, асабліва за Ліван, каб дасягнуў жаданую стабільнасць і надалей быў прыкладам сумеснага суіснавання»; «за Ірак, каб насілле на рэлігійнай глебе пакінула месца шляху для прымірэння»; «за мірны працэс паміж ізраільцянамі і палесцінцамі, каб ён працягваўся з рашучасцю і мужнасцю», за Егіпет, «каб усе егіпцяне, мусульмане і хрысціяне, разам імкнуліся да пабудовы грамадства на карысць усяго насельніцтва». Паводле Ватыканскага радыё (AG) |


8 верасня пасля малітвы «Анёл Панскі» Папа Францішак падзякаваў усім тым, хто па-рознаму далучыўся да дня малітвы і посту ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце, які прайшоў 7 верасня.
для друку
Ватыканскае радыё