| Святы Айцец: прашу стаць на шлях сустрэч і перамоваў |
| Святы Айцец |
| 09.09.2013 15:07 |
|
«Няхай кожны гляне ў глыбіню свайго сумлення і паслухае словы, якія кажуць: выйдзі за межы сваіх інтарэсаў, якія выклікаюць толькі закрыццё твайго сэрца, пераадолей абыякавасць да іншага чалавека, адкрыйся на дыялог, на прымірэнне: глянь на боль брата твайго і больш не прычыняй болю яму (...), няхай змоўкне гук зброі. Вайна ніколі не з’яўлялася шляхам да міру, заўсёды была паразай чалавецтва», — сказаў Пантыфік у дзень посту і малітвы аб міры на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. (AG) |


З новым запісам у «Твітэры» звярнуўся Святы Айцец Францішак 9 верасня. «Я прашу рашуча і мужна стаць на шлях сустрэч і перамоваў», — так гучаць словы Папы. 7 верасня згодна з заклікам Пантыфіка прайшоў дзень малітваў і посту ў інтэнцыі міру ў Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце, а на наступны дзень Папа заклікаў працягваць маліцца аб міры.
для друку
Ватыканскае радыё