Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Галоўнымі тэмамі візіту Святога Айца на Сардзінію будуць праца і моладзь
Святы Айцец
10.09.2013 16:03

Галоўнымі тэмамі візіту Святога Айца Францішка на Сардзінію, якую Папа наведае 22 верасня, будуць праца і моладзь. Арцыбіскуп Кальяры Аррыго Мільё паведаміў, што гэтыя тэмы Пантыфік выбраў сам.

Папа прыбудзе на востраў раніцай 22 верасня. У аэрапорце яго прывітаюць вышэйшыя прадстаўнікі мясцовай касцёльнай і свецкай улады. Затым Святы Айцец накіруецца ў санктуарый Маці Божай з Банарыё, дзе ўзначаліць Імшу і малітву «Анёл Панскі». Чакаецца, што ў літургіі прымуць удзел больш за 80 тысяч вернікаў. Пасля Эўхарыстыі прадугледжаны абед з мясцовымі біскупамі.

У межах візіту адбудзецца сустрэча Папы з беднымі, аб якіх клапоціцца мясцовае аддзяленне «Caritas», вязнямі і цыганамі, якая пройдзе ў катэдральным касцёле Кальяры. Пантыфік сустрэнецца таксама з прадстаўнікамі свету культуры на тэалагічным факультэце мясцовага ўніверсітэта.

Заканчэннем візіту стане сустрэча з моладдзю на плошчы перад мясцовым портам, на якой чакаецца больш за 50 тысяч маладых людзей.

Паводле Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.