Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мерапрыемствы з удзелам Папы на працягу бліжэйшых трох месяцаў
Святы Айцец
12.09.2013 12:06

Сталі вядомы мерапрыемствы з удзелам Папы Францішка на працягу бліжэйшых трох месяцаў. 22 верасня Святы Айцец дзейсніць душпастырскі візіт на Сардзінію і наведае санктуарый Маці Божай Банарскай. 29 верасня Папа ўзначаліць Эўхарыстыю на плошчы св. Пятра з нагоды Дня катэхетаў, а ў апошні дзень верасня прыме ўдзел у кансісторыі, падчас якога будзе абвешчана дата кананізацыі бл. Яна Паўла ІІ і бл. Яна ХХІІІ.

Ва ўспамін св. Францішка, 4 кастрычніка, Пантыфік наведае Асізі. 12 кастрычніка ўзначаліць марыйную малітву на плошчы св. Пятра, а 13 кастрычніка — Імшу з нагоды Марыйнага дня, абвешчанага Папскай радай па новай евангелізацыі. 27 кастрычніка Папа будзе цэлебраваць на плошчы св. Пятра літургію з нагоды Дня сем’яў.

1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, Пантыфік наведае рымскія могілкі «Верана», а ва ўспамін усіх памерлых вернікаў памоліцца за сваіх спачылых папярэднікаў на пасадзе св. Пятра ў гротах ватыканскай базылікі. 4 лістапада Папа будзе цэлебраваць Эўхарыстыю ў інтэнцыі кардыналаў і біскупаў, памерлых на працягу мінулага года. Ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету, 24 лістапада, на плошчы св. Пятра адбудзецца літургія і ўрачыстае закрыццё Года веры, якое ўзначаліць Святы Айцец.

Паводле Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.