Папа Францішак нагадаў, што сям’я — прывілеяваная школа, у якой можна навучыцца шчодрасці, дзяленню, адказнасці, дзе вучаць пераўзыходзіць індывідуалістычную ментальнасць, дамінуючую ў сучасных грамадствах. З такімі словамі Святы Айцец звярнуўся да ўдзельнікаў 47-га Сацыяльнага тыдня італьянскіх католікаў «Сям’я, надзея і будучыня італьянскага грамадства», які пачаўся 12 верасня.
Паводле Пантыфіка, сям’я – гэта дрожджы грамадства, неабходныя для яго агульнага дабра, таму што будучыня ўкаранёна на моладзі і пажылых людзях. «Народ, які не клапоціцца пра пажылых людзей, дзяцей і моладзь, не мае будучыні, бо кепска ставіцца да памяці і абяцання», — напісаў Папа.
Святы Айцец нагадаў пра пакуты многіх сем’яў, часцей за ўсё звязаныя з адсутнасцю працы і ўнутранымі канфліктамі. Папа звярнуў увагу і на прыклад простага сведчання сем’яў, якія «жывуць сужэнствам і бацькоўствам з радасцю», «без страху прыняцця таксама і момантаў крыжа, якія, калі перажываюцца ў адзінстве з Панам, не перашкаджаюць шляху любові, але робяць яго больш моцным». Паводле Ватыканскага радыё
(AG)
|