Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: зямля Езуса асаблівым чынам патрабуе надзеі і міру
Святы Айцец
14.09.2013 12:31

13 верасня Папа Францішак сустрэўся з групай членаў Рыцарскага ордэна Святога Гробу Пана ў Ерузалеме, якія прыбылі ў Рым, каб разам абмеркаваць сітуацыю хрысціянскай супольнасці на Святой Зямлі. У пілігрымцы прынялі ўдзел больш за 2 тысячы чалавек.

Падчас сустрэчы Пантыфік адзначыў, што высока цэніць ініцыятывы ордэна, скіраваныя на ўтрыманне святых для хрысціян месцаў у гэтым рэгіёне, і прапанаваў рыцарам паразважаць над трыма паняццямі, аб якіх казаў на пачатку свайго Пятровага служэння: крочыць, будаваць і вызнаваць. Па словах Папы, шлях у свеце, межы якога пашыраюцца, а бар’еры знікаюць, усё больш становіцца звязаным са шляхам іншых людзей.

«Будзьце сведкамі глыбокага сэнсу, святла, якое нясе веру; будзьце здольнымі захоўваць вялікае багацце каштоўнасцяў, мудрасць мінулага, але інтэнсіўна жывучы цяперашнім, працуючы цяпер, гледзячы ў будучыню, адкрываючы далягляды надзеі вашай дзейнасцю на карысць больш чалавечага аблічча грамадства», — заклікаў Пантыфік.

Святы Айцец нагадаў, што Рыцарскі ордэн Святога Гробу Пана ў Ерузалеме з’яўляецца вельмі старажытным і заўсёды быў звязаны з дабрачыннай дзейнасцю. «І сапраўды, ваша пілігрымка мае таксама дабрачынную мэту, на карысць братоў і сясцёр на Святой Зямлі, асабліва самых патрабуючых, тых, хто перажывае моманты пакут, прыціску і страху. Да іх з вялікай любоўю скіроўваю прывітанне і абдымаю, абяцаючы штодзённую малітву», — сказаў Папа.

Пантыфік падкрэсліў, што шлях будавання нараджаецца з усё больш глыбокага вызнавання веры, а ўзрастае дзякуючы ўмацаванню духоўнага жыцця і навучання сапраўднаму хрысціянскаму жыццю. Папа заклікаў верыць у адкупляючую моц крыжа і ўваскрасення, каб несці надзею і мір. «Асаблівым чынам зямля Езуса гэтага патрабуе!» — сказаў Святы Айцец і дадаў, што вера не аддаляе ад адказнасці, а наадварот падштурхоўвае да канкрэтнай дзейнасці на карысць пабудовы лепшага грамадства.

Паводле Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.