| У Міжнародны дзень міра Папа Францішак зноў заклікае да малітвы |
| Святы Айцец |
| 18.09.2013 13:02 |
|
«Я заклікаю католікаў ва ўсім свеце далучыцца да іншых хрысціян, каб працягваць прасіць Бога аб дары міра ў самых неспакойных месцах нашай планеты. Няхай супакой, дар Езуса, зможа заўсёды жыць у нашых сэрцах і падтрымліваць прапановы і дзейнасць кіраўнікоў нацый і ўсіх людзей добрай волі. Уключымся ўсе ў падтрымку намаганняў на карысць дыпламатычнага і палітычнага спынення успышак вайны, якія ўсё яшчэ турбуюць», — заклікаў Папа. Святы Айцец падкрэсліў, што ў першую чаргу думае пра «дарагое насельніцтва Сірыі», чалавечая трагедыя якога можа быць вырашана толькі праз дыялог і перамовы, павагу да справядлівасці і годнасці кожнага чалавека, асабліва самых бедных і безабаронных. Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё,(AYU) |


На заканчэнне аўдыенцыі 18 верасня папа Францішак звярнуўся з заклікам аб міры. Ён нагадаў, што кожны год, 21 верасня, ААН адзначае Міжнародны дзень міра, а Экуменічная Рада Цэркваў заклікае сваіх членаў маліцца аб міры.
для друку
Ватыканскае радыё