Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец пацвердзіў паўнамоцтвы некалькіх кіраўнічых асоб у Рымскай Курыі
Святы Айцец
24.09.2013 16:19

24 верасня Святы Айцец пацвердзіў паўнамоцтвы некалькіх кіраўнічых асоб у Рымскай Курыі. Кардынал Пітэр Тарксан застаецца старшынёй Папскай рады «Iustitia et Pax», біскуп Марыё Toза застаецца сакратаром у гэтым ведамстве. Кардынал Станіслаў Рылка застаецца старшынёй Папскай рады па справах свецкіх, біскуп Ёзэф Клеменс — яе сакратаром.

З адстаўкай Бэнэдыкта XVI гэтыя іерархі аўтаматычна страцілі свае пасады. Адразу пасля свайго абрання Папа Францішак пацвердзіў паўнамоцтвы кіраўніцтва Рымскай Курыі, але гэта насіла часовы характар.

Папа даручыў вышэйузгаданаму кіраўніцтву ватыканскіх ведамстваў выконваць свае абавязкі да канца бягучага пяцігадовага тэрміну, які для членаў і кансультантаў Папскай рады па справах свецкіх заканчваецца 31 снежня 2013 г., яны сустрэнуцца на сваёй апошняй сесіі ў такім складзе незадоўга да гэтай даты. Тое ж датычыцца членаў і кансультантаў Папскай рады «Iustitia et Pax».

У мінулую суботу Папа пацвердзіў паўнамоцтвы арцыбіскупа Герхарда Людвіга Мюлера на пасадзе прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.