| Святы Айцец у Асізі: Касцёл павінен скінуць з сябе шаты духу свету |
| Святы Айцец |
| 04.10.2013 12:33 |
|
Пантыфік нагадаў, што на працягу некалькіх апошніх дзён многія СМІ казалі аб тым, што «Папа ідзе туды, каб скінуць шаты з Касцёла», «ён скіне шаты з біскупаў, кардыналаў, распране самога сябе...» «Гэта добрая нагода, каб запрасіць Касцёл скінуць з сябе шаты. Але Касцёлам з’яўляемся ўсе мы! Усе!» — сказаў Пантыфік і дадаў, што кожны павінен ісці шляхам Езуса, які таксама прайшоў праз «распрананне» – стаў слугой, захацеў прынізіць сябе аж да крыжа. «А ці нельга зрабіць хрысціянства крыху больш гуманным?» — паўтарыў Папа пытанне, якім задаюцца многія — «без крыжа, без Езуса, без распранання». Паводле Святога Айца, у такім выпадку хрысціяне стануць «людзьмі з кандытарскай, як прыгожыя торты, як салодкія прысмакі... Прыгожымі, а не сапраўднымі хрысціянамі!» Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |


Касцёл павінен скінуць з сябе шаты духу свету — з такім заклікам 4 кастрычніка звярнуўся Папа Францішак, наведваючы сядзібу біскупа Асізі — месца, перад якім у 1206 г. св. Францішак зняў з сябе вопратку ў знак поўнай адданасці Богу і бедным. Тут Папа сустрэўся з беднымі, якім дапамагае мясцовае аддзеленне «Caritas».
для друку
Ватыканскае радыё