Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: сакрэт хрысціянскага жыцця — гэта любоў
Святы Айцец
09.10.2013 13:49

«Сакрэт хрысціянскага жыцця — гэта любоў. Толькі любоў запаўняе пустыя прасторы, народжаныя злом», — з такімі словамі звярнуўся Папа Францішак 8 кастрычніка да сваіх чытачоў у «Твітэры».

Пра важнасць любові ў хрысціянскім жыцці Пантыфік казаў, у прыватнасці, нядаўна, на агульнай аўдыенцыі 2 кастрычніка. «Пан хоча, каб мы былі часткай Касцёла, здольнага раскрыць абдымкі, каб прыняць усіх; Касцёла, які не з’яўляецца домам толькі для некаторых, але домам усіх, у якім усе змогуць быць абноўлены, пераменены, асвечаны Яго любоўю – і самыя моцныя, і самыя слабыя, і грэшнікі, і абыякавыя, і тыя, хто адчувае сябе разгубленым і страчаным», — падкрэсліў Папа.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.