Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Упершыню з часу абрання на Святы Пасад Папа Францішак удзеліць біскупскую сакру |
Святы Айцец
|
19.10.2013 13:44 |
24 кастрычніка Папа Францішак упершыню з часу абрання на Святы Пасад удзеліць біскупскую сакру. З рук Пантыфіка сакру прымуць Апостальскі Нунцый у Гане арцыбіскуп Жан-Мары Шпайх і кіраўнік Папскай касцёльнай акадэміі арцыбіскуп Джампьеро Гладэр.
Да абрання на Пасад св. Пятра кардынал Хорхе Марыё Берголіа быў галоўным кансэкратарам 20 біскупаў.
Арцыбіскуп-намінант Жан-Мары Шпайх нарадзіўся ў Страсбургу ў 1955 г. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1982 г. З’яўляецца доктарам кананічнага права. На дыпламатычнай службе Святога Пасаду знаходзіцца з 1986 г. Працаваў на Гаіці, у Нігерыі, Балівіі, Канадзе, Германіі, Вялікабрытаніі, Егіпце, Іспаніі, на Кубе. З сакавіка 2008 г. быў кіраўніком секцыі французскай мовы ў Дзяржаўным Сакратарыяце. 17 жніўня 2013 г. Святы Айцец прызначыў яго Апостальскім Нунцыем у Гане.
Арцыбіскуп-намінант Джампьеро Гладэр нарадзіўся ў 1958 г. у паўночнай Італіі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1983 г. 1 ліпеня 1992 г. паступіў на дыпламатычную службу Святога Пасаду, пасля чаго працаваў у нунцыятуры ў Гватэмале. Пасля вяртання ў Ватыкан у 1995 г. пачаў працу ў секцыі агульных спраў Дзяржаўнага Сакратарыяту. У апошні час быў саветнікам нунцыятуры і кіраўніком аддзелу спецыяльных заданняў у Дзяржаўным Сакратарыяце. Старшынёй Папскай касцёльнай акадэміі быў прызначаны 21 верасня 2013 г. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.