Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гаміліі Папы Францішка выдадзены асобным зборнікам
Святы Айцец
24.10.2013 13:34

Частка гамілій Папы Францішка, прамоўленых падчас ранішніх Імшаў у капліцы ватыканскага Дома св. Марты, выйшла асобным зборнікам. У кнізе, падрыхтаванай Ватыканскім выдавецтвам і газетай «L’Osservatore Romano», змешчаны каментарыі Папы да літургічных чытанняў за перыяд з 22 сакавіка па 6 ліпеня 2013 г., а таксама тры гаміліі, прамоўленыя ў рэзідэнцыі «Сумарэ» ў Рыа-дэ-Жанейра падчас Сусветнага дня моладзі.

У прадмове да выдання італьянскі тэолаг Інас Біфі адзначыў, што мэта выдання кнігі заключаецца ў перадачы “сакавітага зместу” гамілій Пантыфіка, якія ўражваюць “арыгінальнасцю стылю, простай і адначасова жывой мовай, багатай метафарамі, гнуткімі вобразамі, здольнымі заахвочваць слухачоў, весці дыялог з імі, пераносіць у канкрэтныя і прывычныя перыпетыі іх жыцця, якія Папа намагаецца паказаць у разнастайнасці іх наступстваў, праз святло Евангелля”.

Паводле тэолага, зборнік можа служыць у якасці каштоўнага дапаможніка па духоўным жыцці, у якім прасочваецца асаблівая дасведчанасць Папы ў духоўным жыцці, псіхалогіі чалавека, а таксама блізкае знаёмства з сітуацыямі, праблемамі, рэакцыяй і пачуццямі грамадства і людзей. Гаміліі Пантыфіка тычацца хрысціянскага жыцця, прабачэння і збаўлення, непрыняцця кар’ерызму і крывадушнасці ў Касцёле. Зборнік гамілій з’яўляецца своесаблівым заклікам да разважання, праз шматлікія парады і ўказанні аскетычнага характару.

“Ранішнія гаміліі” выйшлі ў рамках серыі кніг пад назвай “Словы Папы Францішка”.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.