| Папа Францішак атрымаў у падарунак кіпу |
| Святы Айцец |
| 24.10.2013 17:02 |
|
«Папа сказаў, што ў кожным хрысціяніне ёсць габрэйскія карані, і я дадаў: у кожным верніку ёсць Францішак», — сказаў рабін Ройзман у інтэрв'ю ватыканскай газеце «L'osservatore Romano». «Я хацеў, каб на кіпе вышылі скрыжалі з дзесяццю запаведзямі і двух ільвоў з пажаданнем, каб дадавалі яшчэ больш сілы ў яго місіі», — дадаў рабін. Марыо Ройзман на працягу адзінаццаці гадоў з'яўляецца рабінам у Маямі (ЗША). Столькі ж гадоў быў ім у Буэнас-Айрэсе і ведае Папу Францішка з тых часоў, калі ён быў арцыбіскупам сталіцы Аргенціны. (AYU) |


Папа Францішак стаў уладальнікам традыцыйнага габрэйскага галаўнога ўбора — кіпы. Пантыфік атрымаў яе падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане ад аргенцінскага рабіна Марыо Ройзмана. Падарункавая кіпа белага колеру і змяшчае манаграму на іўрыце і іспанскай мове.
для друку
Ватыканскае радыё