Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ва ўрачыстасць Усіх Святых Папа наведае рымскія могілкі «Кампа Верана»
Святы Айцец
31.10.2013 13:45

1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, Папа Францішак наведае рымскія манументальныя могілкі «Кампа Верана». Пантыфік узначаліць Імшу ля ўваходу на некропаль.

Пасля Святы Айцец правядзе малітву за памерлых і благаславіць некалькі магіл.

Візіт Папы Францішка супадзе з 20-й гадавінай апошняга наведання могілак “Кампа Верана” Наступнікам Пятра, якое здзейсніў 1 лістапада 1993 г. Ян Павел II. Бэнэдыкт XVI не наведваў саміх могілках, аднак у 2008 г. цэлебраваў Імшу ў размешчанай побач базыліцы св. Лаўрэна за Мурамі.

Могілкі “Кампа Верана” былі заснаваны ў 1808-1814 гг. падчас французскай акупацыі Рыма. Там пахаваны шматлікія грамадскія, палітычныя і касцёльныя дзеячы.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.