Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У лютым 2014 г. у Апостальскай Сталіцы адбудзецца кансісторый |
Святы Айцец
|
01.11.2013 17:40 |
22 лютага 2014 г., з нагоды свята базылікі св. Пятра, Папа Францішак надасць кардынальскую годнасць некаторым іерархам. Гэта адбудзецца падчас кансісторыя, аб правядзенні якога Пантыфік на пачатку кастрычніка паінфармаваў членаў Рады кардыналаў для дапамогі Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і Пастаяннай Рады Сіноду Біскупаў.
Святы Айцец загадзя папярэдзіў аб скліканні кансісторыя, каб была магчымасць запланаваць іншыя сустрэчы з удзелам кардыналаў з розных частак свету.
Кансісторыю будзе папярэднічаць сустрэча Калегіі кардыналаў. На 17-18 лютага запланавана трэцяя сустрэча Рады кардыналаў для дапамогі Папу ў кіраванні Касцёлам, а на 24-25 лютага - сустрэча членаў Пастаяннай Рады Сіноду Біскупаў.
Таксама ў лютым 2014 г. Пантыфік плануе сустрэцца з Радай кардыналаў па эканамічных і арганізацыйных пытаннях Апостальскай Сталіцы. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.