Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святому Айцу перададуць Бэтлеемскае святло міру 18 снежня
Святы Айцец
05.11.2013 13:41

18 снежня ў Апостальскай Сталіцы Папу Францішку будзе перададзена Бэтлеемскае святло міру. Яго ўручыць Пантыфіку дзіця з Верхняй Аўстрыі ў рамках адмысловай пілігрымкі пасля агульнай аўдыенцыі.

Сімвалічны зніч запальваецца ў Гроце Божага Нараджэння ў Бэтлееме за некалькі тыдняў да самой урачыстасці. Сёлета гэта адбудзецца 26 лістапада. Затым святло, змешчанае ў спецыяльнай лямпе, адправяць на самалёце ў Вену, дзе адбудзецца экуменічнае набажэнства, пасля якога Бэтлеемскае святло міру скіруецца ў падарожжа па парафіях і супольнасцях Аўстрыі і іншых краін.

Бэтлеемскае святло ўпершыню было запалена ў 1986 г. па ініцыятыве тэлерадыёкампаніі Верхняй Аўстрыі. Сёння ў яго распаўсюджванні ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі актыўны ўдзел прымаюць скаўты. Чакаецца, што Бэтлеемскае святло прыбудзе сёлета і ў Беларусь.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.