Папа звярнуўся да вернікаў з асаблівай просьбай – памаліцца за хворую дзяўчынку |
Святы Айцец |
06.11.2013 14:18 |
“Яе бацька і маці моляцца і просяць Пана аб здароўі для гэтага прыгожага дзіцяці”, — сказаў Папа. “Мы яе не ведаем, але гэтая дзяўчынка ахрышчаная, яна адна з нас, яна хрысціянка. Учынім акт любові ў дачыненні да яе, у цішыні папросім Пана, каб дапамог ёй у гэты момант і даў здароўе”, — дадаў Святы Айцец. Дзяўчынка пакутуе ад спінальнай мышачнай атрафіі – генетычнага захворвання. Яе бацька напісаў ліст Папу Францішку, у якім паведаміў, што адзіны шанc лячэння — выкарыстанне дарослых ствалавых клетак. Складанасць у тым, што італьянскае Міністэрства аховы здароўя забараніла лячэнне гэтым метадам, паколькі ён не правераны і можа быць шкодным. На сённяшні дзень дзяўчынка сілкуецца праз зонд. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |