Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта Расіі
Святы Айцец
08.11.2013 11:29

25 лістапада Папа Францішак прыме на аўдыенцыі Прэзідэнта Расійскай Фэдэрацыі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведаміў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі.

13 сакавіка 2007 г. Уладзімір Пуцін сустракаўся з Папам Бэнэдыктам XVI. Падчас сустрэчы адзначаліся “сардэчныя адносіны, якія існуюць паміж Апостальскай Сталіцай і Расійскай Федэрацыяй”, і ўзаемнае жаданне паглыбляць іх, асабліва праз ініцыятывы “культурнага характару”.

Бэнэдыкт XVI і Уладзімір Пуцін абмяркоўвалі таксама адносіны паміж Праваслаўнай Царквой і Каталіцкім Касцёлам, міжнародныя пытанні з асаблівай увагай да Блізкага Усходу, праблемы экстрэмізму і неталерантнасці. Было выказана згоднае меркаванне адносна неабходнасці спрыяння мірнаму вырашэнню канфліктаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.