Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Святы Айцец накіраваў грашовую дапамогу пацярпелым ад тайфуну на Філіпінах |
Святы Айцец
|
11.11.2013 16:23 |
Папа Францішак праз пасрэдніцтва Папскай рады “Cor Unum” накіраваў суму ў памеры 150 тысяч амерыканскіх долараў на дапамогу пацярпелым ад наступстваў тайфуну “Хайян”, які абрынуўся некалькі дзён таму на Філіпіны. Гэтая сума, гаворыцца ў паведамленні Папскай рады, будзе распаўсюджана праз мясцовы Касцёл сярод найбольш пацярпелых ад стыхійнага бедства.
Таксама сродкі будуць выкарыстаны для садзейнічання ратавальным мерапрыемствам і дапамогі на карысць перасяленцаў.
Грашовая сума, як адзначаецца ў паведамленні Папскай рады, стане “першым і неадкладным” выразам пачуцця “духоўнай блізкасці і бацькоўскай падтрымкі” Святога Айца да людзей на тэрыторыях, спустошаных тайфунам. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.