Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа ў прадмове да кнігі кардынала Бэртонэ: ватыканская дыпламатыя можа шмат зрабіць на шляху да глабальнага дабра
Святы Айцец
12.11.2013 12:21

Несправядлівасці і крызісы ў глабалізаваным свеце патрабуюць “новай дыпламатыі”, якая мае на мэце карысць усіх дзяржаў і народаў, — на гэта звяртае ўвагу Папа Францішак у прадмове да кнігі свайго былога Дзяржсакратара кардынала Тарчызіо Бэртонэ “Папская дыпламатыя ў глабалізаваным свеце”.

Па словах Святога Айца, ватыканская дыпламатыя з яе хрысціянскімі каштоўнасцямі можа шмат зрабіць на шляху да глабальнага дабра. У адносінах паміж дзяржавамі, адзначае Папа, нельга абмяжоўвацца толькі прагматыкай — дыпламатыя павінна разумецца як служэнне народам, а не як інструмент для асабістых інтарэсаў.

Пантыфік дадае, што ў той час, як у глабалізаваным свеце знікаюць межы, чалавецтва працягвае змагацца з бар’ерамі нізкага ўзроўню развіцця, гонкі ўзбраенняў, парушэння правоў чалавека і дыскрымінацыі; і недастаткова пазбягаць несправядлівасці — трэба спрыяць справядлівасці.

Папа адзначыў працу кардынала Бэртонэ, якая, з вялікай аддачай і высокім культурным і інтэлектуальным узроўнем, была накіравана на фарміраванне адносін Святога Пасаду з дзяржавамі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.