Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з кіраўніком Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату
Святы Айцец
12.11.2013 23:05

12 лістапада Папа Францішак сустрэўся з Мітрапалітам Валакаламскім Іларыёнам, кіраўніком Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. Мітрапаліт прыбыў на Міжнародны экуменічны дзень на тэму “Праваслаўныя і католікі разам за сям’ю”, які пройдзе 13 лістапада і арганізаваны Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству і Аддзелам знешніх царкоўных сувязяў.

Як інфармуе Афіцыйны сайт Аддзела знешніх царкоўных сувязяў, Мітрапаліт Іларыён перадаў Пантыфіку прывітанні і пажаданні ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні каталіцка-праваслаўных адносінаў.

Адной з тэмаў стала сённяшняе становішча хрысціянскага насельніцтва Блізкага Усходу. Папа і Мітрапаліт адзначылі неабходнасць кансалідаваных дзеянняў Цэркваў у справе абароны хрысціян у Сірыі. Іерарх падзякаваў Святому Айцу за намаганні, скіраваныя на абарону пакутуючых сірыйскіх хрысціян.

Суразмоўцы адзначылі, што адным з важных напрамкаў узаемадзеяння Маскоўскага Патрыярхату і Святога Пасаду з’яўляецца сумесная абарона традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, якія ў апошнія гады падвяргаюцца перагляду прыхільнікамі секулярнай ідэалогіі. Бачным сведчаннем развіцця ўзаемадзеяння ў гэтым напрамку стане канферэнцыя “Праваслаўныя і католікі разам за сям’ю”.

Папа сустракаўся з Мітрапалітам Іларыёнам таксама 20 сакавіка, адразу пасля сваёй інаўгурацыі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.