Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа заклікаў маліцца за ахвяр у Сірыі і пацярпелых ад тайфуну на Філіпінах |
Святы Айцец
|
13.11.2013 14:17 |
Святы Айцец заклікаў да малітвы за ахвяр насілля ў Сірыі і пацярпелых ад тайфуну на Філіпінах. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 13 лістапада Папа адзначыў, што з вялікім болем прыняў навіну аб трагедыі ў Дамаску, дзе 11 лістапада падчас мінамётнага абстрэлу загінулі дзеці, якія вярталіся са школы, і шафёр школьнага аўтобуса, многія атрымалі раненні.
“Памолімся, каб такія трагедыі больш не здараліся!” — сказаў Пантыфік.
Таксама Папа запрасіў да малітвы і аб’яднання намаганняў для дапамогі “братам і сёстрам з Філіпін”, якія пацярпелі ад моцнага тайфуну. Пантыфік заклікаў кожнага прыняць удзел у гэтым змаганні за жыццё. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.