Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак — імя, якое найчасцей згадваецца ў інтэрнэце ў 2013 годзе
Святы Айцец
14.11.2013 12:23
Новы глабальны аналіз выявіў, што Папа Францішак узначаліў спіс самых узгадваных імёнаў у інтэрнэце ў 2013 г. Гэта вынікае з 14-га штогадовага даследавання тэхаскай кампаніі «Global Language Monitor», якая адсочвае актыўнасць у сусветнай сетцы. Рэйтынг дзеліцца на тры катэгорыі: лепшыя словы, лепшыя фразы, імёны, якія найбольш узгадваюць, і засноўваецца на аналізе англамоўных блогаў, сацыяльных медыя і 275 тыс. электронных і інтэрнэт-СМІ.

У сёлетнім даследаванні «Monitor» выявіў, што Папа Францішак упэўнена заняў першае месца ў спісе асоб, якіх набольш абмяркоўваюць, толькі затым ідуць рэформа аховы здароўя Абамы, Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША, Эдвард Сноўдэн і Кейт Мідлтан.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.