Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа лічыць былога Нунцыя ў Беларусі лепшым герменеўтыкам Другога Ватыканскага Сабору
Святы Айцец
16.11.2013 16:02

Папа Францішак назваў арцыбіскупа Агостыно Маркетто “лепшым герменеўтыкам Другога Ватыканскага Сабору”. Арцыбіскуп быў Апостальскім Нунцыем у Беларусі ў 1994-1996 гг.

“Я ведаю што гэта дар Божы, але Вы здолелі яго памножыць”, - напісаў Святы Айцец у лісце да арцыбіскупа, былога сакратара Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Пасланне Пантыфіка было агучана падчас прэзентыцыі кнігі “Папскі прымат і епіскапат. З першага тысячагоддзя да Другога экуменічнага Ватыканскага Сабору”, апублікаванай Ватыканскім выдавецтвам, якая ўяўляе сабой зборнік навуковых артыкулаў даследчыкаў гэтай тэмы, якія пажадалі адзначыць асаблівы ўклад арцыбіскупа Маркетто ў развіццё герменеўтыкі Сабору і прысвяціць кнігу яму.

Папа Францішак выказаў падзяку іерарху за яго сведчанне любові да Касцёла. “Гэтую любоў Вы праўлялі рознымі спосабамі, нават папраўляючы памылкі ці недакладнасці з майго боку, і за гэта ад сэрца Вам дзякую”, - напісаў Пантыфік. Па словах Святога Айца, любоў іерарха да Касцёла асаблівым чынам праявілася ў дакладных навуковых даследаваннях. Папа назваў гэтую любоў арцыбіскупа “лаяльнай і паэтычнай”. “Лаяльнасць і паэзія не з’яўляюцца аб’ектамі гандлю: яны не набываюцца і не прадаюцца, але з’яўляюцца проста цнотамі, укаранёнымі ў сэрцы сына, які лічыць Касцёл сваёй Маці”, - адзначыў Папа.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.