Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Папа: адзінства з Біскупам Рыма і касцёльная камунія сталі для Усходніх Цэркваў дарам Святога Духа |
Святы Айцец
|
22.11.2013 10:15 |
21 лістапада Святы Айцец сустрэўся з Патрыярхамі і вярхоўнымі архіепіскапамі Усходніх Каталіцкіх Цэркваў. Падчас сустрэчы Папа выказаў вялікую павагу да духоўнай спадчыны хрысціянскага Усходу.
Пантыфік адзначыў, што “адзінства з Біскупам Рыма” і “касцёльная камунія”, якія былі ўласным выбарам Усходніх Цэркваў, сталі для іх “дарам Святога Духа”. Папа дадаў, што ўсё гэта нясе з сабой абавязак умацавання еднасці і салідарнасці ўнутры саміх Патрыярхальных Сінодаў.
Святы Айцец заклікаў да адзінства паміж епіскапамі, святарамі і вернікамі. Пантыфік адзначыў, што іерархі павінны разумець і падтрымліваць сваіх святароў. Папа звярнуў увагу на патрэбу празрыстасці ў кіраванні царкоўнай маёмасцю і адкрытасці на патрэбы іншых, дадаўшы, што рэалізацыі ўсяго гэтага можа паспрыяць прынцып сінадальнасці, які “з’яўляецца адметнай рысай Усходніх Цэркваў”.
Святы Айцец папрасіў іерархаў маліцца за яго і засведчыў сваю адкрытасць на іх прапановы адносна жыцця і дзейнасці Касцёла. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.