Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Падчас сустрэчы з філіпінцамі Папа выказаў ім сваю блізкасць |
| Святы Айцец |
| 22.11.2013 12:37 |
|
Пантыфік пажадаў перажыць гэтыя выпрабаванні з салідарнасцю. Святы Айцец падкрэсліў, што ў такія моманты больш важна, чым шукаць адказу на пытанне, чаму здараюцца такія рэчы, угледзецца у вочы Бога, бо менавіта там знойдзем бяспеку. Па словах Папы, у гэтыя моманты болю сілай з’яўляецца малітва, але без патрабавання тлумачэнняў, проста з адчуваннем, што наш Айцец побач з намі. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Папа Францішак выказаў сваю блізкасць да народа Філіпін. 21 лістапада падчас сустрэчы ў Ватыкане з філіпінскімі вернікамі Святы Айцец прызнаўся, што яго моцна кранула трагедыя, якую прынеслі на паўднёва-усходнія астравы стыхійныя бедствы.
для друку
Ватыканскае радыё