Пантыфік падзякаваў арганізатарам мерапрыемстваў Года веры і заклікаў маліцца за хрысціян, якіх пераследуюць |
Святы Айцец
|
24.11.2013 17:28 |
24 лістапада перад малітвай “Анёл Панскі” Папа Францішак падзякаваў арганізатарам шматлікіх мерапрыемстваў, якія адбыліся ў рамках Года веры, у першую чаргу арцыбіскупу Рына Фізікелле, старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі, і яго бліжэйшым супрацоўнікам.
Год веры быў урачыста адкрыты Бэнэдыктам XVI 11 кастрычніка 2012 г. У гэты дзень адзначалася 50-годдзе распачацця Другога Ватыканскага Сабору.
Таксама перад малітвай “Анёл Панскі” Папа Францішак заклікаў прасіць у Маці Божай заступніцтва “для нашых братоў і сясцёр, якія падвяргаюцца пераследу з прычыны сваёй веры”, якіх шмат. Вітаючы вернікаў, якія прыбылі на плошчу Св. Пятра з розных краін, Пантыфік асаблівым чынам прывітаў украінскую супольнасць, якая адзначае 80-годдзе Галадамору, ““вялікага голаду”, справакаванага савецкім рэжымам, які выклікаў мільёны ахвяраў”. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(AG)
|